"Ирландская" Максім Знак
"Ірландская" У кожнага хлопца на гэтай зямлі Ёсць кропля сапраўднай ірландскай крыві, Зялёнай, як пушча вясною! Раптоўна у сэрца патрапіць яна, Адразу ў душы закрасуе вясна, І ты засьпяваеш са мною! Вочы ў колер ліста канюшыны! Наш Патрык Святы – разам з намі! Зялёная выспа – наша Айчына! Гэй-го! Чуеш, як мы спяваем?! За тым, каб душы тваёй стала лягчэй – У паб завітай, выпі піва хучэй, Пажадана, каб гэта быў “Гінэс”! У пену піўную ты носам нырні, Адкрый свае чакры, ў астрал зазірні! А ня будзе з кім піць – запрасі нас! Вочы ў колер ліста канюшыны! Гэй-го! Наш Патрык з намі! Хто піва не п’е — той не мужчына! А як вып’ем — заўсёды спяваем! Сваёй прыгажосці ня страціць Айчына, Пакуль тут ёсць месца прыгожым жанчынам, Якія нам так даспадобы! Хай будуць спачатку насамі круціць, Мы ведаем як гэта можна змяніць: Дзяўчаткі, паслухайце словы! Вочы ў колер ліста канюшыны! Гэй-го! Наш Патрык з намі! У сябе закахаем любую жанчыну! Гэй-го, сцеражыся! Спяваем! Калі ж на вайну нас жыццё павядзе Бяда тым, хто нашых пакрыўдзіць людзей. Бо Патрык нас не пакіне! Чакае ўсіх ворагаў верная сьмерць, Бо гэтак жа сама будзем мы пець, Калі з іх апошні загіне! Вочы ў колер ліста канюшыны! Гэй-го! Наш Патрык з намі! Ад ворагаў мы абаронім Айчыну! Ім не ўратавацца! Спяваем! Вочы ў колер ліста канюшыны! Гэй-го! Наш Патрык з намі! Зялёная выспа — наша Айчына! Гэй-го! Чуеш, як мы спяваем?
Название:
"Ирландская" Максім Знак
Категория:
Разное